Дубна () — рака ў Латвіі, правы прыток Дзвіны (Даўгавы). Даўжыня ракі — 105 км, плошча басейна — 2785 км². Прытокі: Оша, Фэйманка.

Выцякае з глыбакаводнага возера Царману, цячэ на захад і ўпадае ў Даўгаву ў горадзе Лівані. Рака паслядоўна працякае праз шэраг азёр: Царману (выток), Сакава, Анісімава, Вішкю, Лукнас. У высокім цячэнні, да возера Лукнас, рака працякае ў пагорыстай мясцовасці.

Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны