Амерыка́нскі інстыту́т кінамаста́цтва () — незалежная некамерцыйная арганізацыя, створаная Нацыянальным фондам мастацтваў і заснаваныя ў 1967 годзе, калі прэзідэнт Ліндан Джонсан падпісаў закон пра Нацыянальны фонд мастацтва і гуманітарных навук.
Першым выканаўчым дырэктарам і адміністратарам быў Джордж Стывенс-малодшы. З 1980 года і дагэтуль гэтыя дзве пасады займае Джын Пікер Фірстэнберг.
У 1973 годзе інстытут заснаваў прэмію Life Achievement Award.
У 1987 годзе заснаваў асабісты кінафестываль (AFI Fest), які штогод праводзіцца дасюль. Фестываль Амерыканскага інстытута кінамастацтва стаў першым у ЗША, які атрымаў акрэдыдацыю FIAPF.
У 1998 годзе, пад час стогадовага юбілею амерыканскага кінематографа, істытут пачаў цыкл AFI 100 Years… («AFI 100 год…») з мэтай падвышэння цікавасці да гісторыі кіно. Цыкл быў скрытыкаваны за сваю непаслядоўнасць: некаторыя фільмы па некалькі разоў патрапілі ў некаторыя катэгорыі, нягледзячы на меркаванне кінакрытыкаў і фанатаў, а зрэдчас нават і нягледзячы на іншыя жанры фільмаў.
Інстытут займаецца захаваннем старых кінастужак, якія могуць знішчыцца ад старасці.
У красавіку 2003 года ў Сілвер-Спрынг (Мэрыленд), каля Вашынгтона, інстытутам быў ізноў адкрыты пасля рэстаўрацыі кінатэатр AFI Silver.
Адзін з кірункаў працы інстытута — вытворчасць адукацыйных і наглядных відэаматэрыялаў для навучэнцаў школ. Нягледзячы на сваю назву, інстытут спецыялізуецца не толькі на кінастужках, але таксама на тэлебачанні і відэа.
Зноскі
Гл. таксама Рэйтынгі Амерыканскага інстытута кінамастацтва Прэмія Амерыканскага інстытута кінамастацтва 50 вялікіх легенд экрана па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва Брытанскі інстытут кінамастацтва Фінскі фонд кінамастацтва Шведскі інстытут кінамастацтва
Спасылкі Вэб-сайт AFI AFI Fest (AFI Los Angeles Film Festival) — афіцыйны вэб-сайт AFI Los Angeles Film Festival — гісторыі і інфармацыя
Катэгорыя:1967 год у ЗША Катэгорыя:Кінематаграфічныя арганізацыі ЗША Катэгорыя:Кінашколы