У Глыбоцкім раёне функцыянуюць раённая гімназія, 13 сярэдніх школ (з іх 9 комплексаў «дзіцячы сад-сярэдняя школа»), 3 комплексы «дзіцячы сад-базавая школа», 7 дашкольных устаноў, Цэнтр дзяцей і моладзі, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Цэнтр інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання, Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Ва ўстановах адукацыі раёна навучаецца і выхоўваецца больш за 5000 дзяцей, у тым ліку у школах 3741 вучань. На базе Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі функцыянуюць спецыяльная група і спецыяльны клас для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
Якасць вучэбнай дзейнасці сведчыць аб стабільнай станоўчай дынаміцы ўзроўню падрыхтаванасці школьнікаў, эфектыўнасці арганізацыі вучэбнай дзейнасці.
Агульная сярэдняя адукацыя ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія»; ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П. В. Сухога»; ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Глыбокае»; ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Глыбокае»; ДУА «Азярэцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа»; ДУА «Дзеркаўшчынская дзіцячы сад-сярэдняя школа»; ДУА «Залеская дзіцячы сад-сярэдняя школа»; ДУА «Карабоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа»; ДУА «Ломашская дзіцячы сад-сярэдняя школа»; ДУА «Мярэцкая дзіцячы сад-базавая школа»; ДУА «Падсвільская сярэдняя школа»; ДУА «Пліская дзіцячы сад-сярэдняя школа»; ДУА «Празароцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа»; ДУА «Псуеўская дзіцячы сад-сярэдняя школа»; ДУА «Удзелаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа»; ДУА «Чарневіцкая дзіцячы сад-базавая школа»; ДУА «Шунеўская дзіцячы сад-сярэдняя школа».
Дашкольная адукацыя ДУА «Яслі-сад № 1 г. Глыбокае»; ДУА «Яслі-сад № 2 г. Глыбокае»; ДУА «Яслі-сад № 3 г. Глыбокае»; ДУА «Яслі-сад № 4 г. Глыбокае»; ДУА «Яслі-сад № 5 г. Глыбокае»; ДУА «Яслі-сад № 6 г. Глыбокае»; ДУА «Падсвільскі яслі-сад».
Спецыяльная адукацыя ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Сацыяльна-педагагічныя ўстановы ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр».
Пазашкольная адукацыя ДУА «Цэнтр дзяцей і моладзі»; ДУА «Падсвільскі Цэнтр турызму і краязнаўства».
Прафесійна-тэхнічная адукацыя УА «Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй».
Літаратура Мірончык, У. Ад царкоўнапрыходскіх школ да працоўных: як развівалася народная асвета на Глыбоччыне ў пачатку ХХ стагоддзя / У. Мірончык // Веснік Глыбоччыны. — 2019. — 16 студз. — С. 6. Муравей, Р. З. Система мониторинга качества образования Глубокского района / Р. З. Муравей // Народная асвета. — 2007. — № 10. — С. 20-30. Тарасевич, Р. И. Управленческое решение — позитивное действие — качественный результат / Р. И. Тарасевич // Народная асвета. — 2007. — № 10. — С. 18-20.
Спасылкі Аддзел па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама
Катэгорыя:Глыбоцкі раён Глыбоцкі раён