Кашы́рскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Кашырскае.

Геаграфія Кашырскі раён мяжуе з Наваусманскім, Панінскім, Баброўскім, Ліскінскім, Астрагожскім і Хахольскім раёнамі, а таксама з Варонежам і Новаваронежам. Плошча раёна складае 1060,20 км².

Гісторыя Кашырскі раён быў утвораны 24 сакавіка 1977 года ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР.

Эканоміка Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі з’яўляецца асноўнай галіной эканомікі раёна. Галоўнымі вытворцамі жывёлагадоўчай і раслінаводчай прадукцыі з’яўляюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі. Сялянскія фермерскія гаспадаркі вырабляюць у асноўным прадукцыю раслінаводства, як сланечнік, збожжавыя, у меншай ступені цукровыя буракі.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі Кашырскі раён / Варонежскі гід

Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці