Семілу́цкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Семілукі.
Геаграфія Семілуцкі раён мяжуе з Рамонскім, Ніжнядзевіцкім і Хахольскім раёнамі, а таксама з Курскай і Ліпецкай абласцямі і Варонежам. Плошча раёна складае 1582 км².
Гісторыя Раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года пад назвай Ендавішчанскі раён у складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці РСФСР. У 1932 годзе цэнтр раёна быў перанесены ў пасёлак Семілукі, які на сёння з’яўляецца горадам. Пасля падзелу Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці ў 1934 годзе раён застаўся ў складзе Варонежскай вобласці.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі Семілуцкі раён / Варонежскі гід
Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці