Дзяніс Садоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзвіна», з 2015 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе з цягам часу стаў асноўным іграком. З 2017 года стаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў за асноўную каманду «Шахцёра» 9 ліпеня 2017 года ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць мінскага «Промня», калі выйшаў на замену ў другім тайме.

У жніўні 2018 года быў аддзены ў арэнду ў «Оршу», дзе стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2019 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ». У сезоне 2019 выступаў за дубль, не з’яўляючыся ў асноўным складзе, а на наступны год стаў прыцягвацца да галоўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 красавіка 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (2:0), калі правёў на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым да лета трывала гуляў у асноўнай камандзе, пасля чаго зноў стаў выступаць пераважна за дубль.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам. У сезоне 2021 часам выхадзіў у стартавым складзе. У жніўні 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ» і неўзабаве стаў іграком расійскай «Тамі». У снежні 2021 года кантракт з томскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны.

У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з «Гомелем». Стаў асноўным брамнікам гомельскай каманды. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і неўзабаве далучыўся да брэсцкага «Дынама». У жніўні 2023 года разарваў кантракт з брэсцкім клубам і папоўніў склад мазырскай «Славіі». У лістападзе 2023 года пакінуў «Славію», так і не згуляўшы за яе ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2024 года стаў іграком «Слуцка». У ліпені 2024 года пакінуў клуб і перайшоў у магілёўскі «Дняпро».

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2015 дубль Шахцёр 8 −0 2016 дубль Шахцёр 26 −17 2017 дубль Шахцёр 21 −15 2018 (1) дубль Шахцёр 12 −11 2018 (2) Д2 Орша 13 −22 2019 дубль Энергетык-БДУ 15 −22 2020 Д1 Энергетык-БДУ 12 −23 2021 (1) Д1 Энергетык-БДУ 6 −12 2021/22 (1) Д2 Том 8 −12 2022 Д1 Гомель 21 −28 2023 (1) Д1 Дынама 5 −9 2023 (2) Д1 Славія 0 0 2024 (1) Д1 Слуцк 6 −11

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў