Кірыл Зіновіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Дынама» з Махачкалы і моладзевай зборнай Беларусі.

Старэйшы брат Кірыла Дзмітрый таксама футбаліст.

Клубная кар’ера З 2019 года пачаў гуляў за дубль «Мінска». У 2020 годзе стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 мая 2020 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (2:5), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2021 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў». Гуляў пераважна за другую каманду «Лакаматыў-Казанка» ў ФНЛ-2 (трэцім дывізіёне), часам выхадзіў на поле і ў асноўнай камандзе, правёў 3 матчы ў Прэм’ер-лізе.

У верасні 2022 года далучыўся да партугальскай «Віторыі» з Гімарайнша, дзе стаў выступаць за другую каманду. У студзені 2024 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад махачкалінскага «Дынама».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Мінск 15 3 2020 Д1 Мінск 9 1 2021 (1) Д1 Мінск 11 3 2021/22 Д1 Лакаматыў 3 0 2022/23 Д3 Віторыя B 20 0 2023/24 (1) Д4 Віторыя B 5 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Казанка Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Віторыя Гімарайнш Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Махачкала