Рыба-нож (Xenomystus nigri) — від прамянёвапёрых рыб сямейства натаптэрусаў.

Апісанне Даўжыня да 20—30 см. Цела ланцэтападобнае, цёмнае, злёгку жаўтавата-карычневае (у шлюбны перыяд — карчнявата- або пурпурова-чырвонае). Спіннога плаўніка няма, ад двух грудных ідзе ўздоўж усяго цела так званы ніжні плаўнік (у ім да 130 прамянёў), які пераходзіць у хваставы.

Пашырэнне Пашырана ў рэках басейна Ніла. У Еўропу завезена як акварыумная рыба ў пач. ХХ ст.

Асаблівасці біялогіі Вельмі рухомая рыбка, цікавая здольнасцю заплываць ва ўкрыцці «заднім ходам». Непатрабавальная да ўмоў утрымання.

Літаратура

Катэгорыя:Прамянёвапёрыя рыбы Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1868 годзе