Прэмія імя Карласа Шэрмана — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Заснаваная ў 2016 годзе. Уручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.
Мэты прэміі вызначэнне найлепшых перакладаў кніг на беларускую мову; падтрымка школы мастацкага перакладу ў Беларусі; ушанаванне памяці выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.
Умовы Прэмія прысуджаецца за мастацкую кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на гэтую прэмію. Выдадзенай упершыню лічыцца кніга, больш за 50 % зместу якой надрукавана ўпершыню. Кніга, якая намінуецца на конкурс, павінна быць выдадзеная ў папяровым або электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага года, за які быў абвешчаны конкурс.
Этапы конкурсу Конкурс Прэміі складаецца з наступных этапаў: Першы этап: прыём заявак і кніг Аргкамітэтам на конкурс; Другі этап: публічнае абвяшчэнне Поўнага спісу кніг, прынятых да ўдзелу ў конкурсе; Трэці этап: публічнае абвяшчэнне Кароткага спісу кніг-фіналістаў конкурсу; Чацвёрты этап: абвяшчэнне і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэата/лаўрэатаў Прэміі.
Пераможцы 2016 — Якуб Лапатка, пераклад карэла-фінскага эпасу «Калевала» 2017 — Андрэй Хадановіч, пераклад кнігі вершаў Шарля Бадлера 2018 — Вера Бурлак, пераклад кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» 2019: Пераклад прозы: Сяргей Шупа — Мойшэ Кульбак «Панядзелак» (пераклад з ідышу) Пераклад паэзіі: Антон Францішак Брыль — Марк Валерый Марцыял «Выбраныя вершы» (пераклад з лацінскай мовы) Пераклад дзіцячай кнігі: Надзея Кандрусевіч — Юя Вісландэр «Ёрдзіс» (пераклад са шведскай мовы) 2020: Пераклад прозы — Кацярына Маціеўская, пераклад кнігі Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар. Апошняе жаданне». Пераклад паэзіі — Ігар Кулікоў, пераклад кнігі «Стараангельская паэзія». Пераклад дзіцячай кнігі — Сяргей Матырка, пераклад кнігі «Неверагодныя гісторыі на дабранач». 2021: імёны пераможцаў прэміі былі абвешчаны 28 кастрычніка. Пераможцамі сталі: Пераклад прозы — Вольга Гронская, пераклад з нямецкай — Даніэль Кельман «Тыль». Пераклад паэзіі — Юля Цімафеева, пераклад з англійскай — Стывен Крэйн «Выбраныя вершы». Пераклад дзіцячай кнігі — Алена Пятровіч, пераклад з англійскай — Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і таемная зала». 2022: імёны пераможцаў прэміі былі абвешчаны 1 снежня 2023. Пераможцамі сталі: Пераклад паэзіі — Яўген Папакуль з кнігай «Эда. Песні пра багоў» (Тэхналогія, 2021) «за дзёрзкае пераўвасабленне фундаментальнага твору сусветнай класікі». Пераклад прозы — Сяргей Шупа з перакладам з іспанскай рамана «Восень патрыярха» Габрыеля Гарсіі Маркеса (Янушкевіч, 2021) за «бліскучую эквівалентнасць і набліжанасць да аўтарскай задумы». Пераклад дзіцячай кнігі — Сяргей Матырка з перакладам рамана «Крабат. Легенда Чорнага млына» Отфрыда Пройслера (Янушкевіч, 2021) за «глыбокае прачытанне складанай казкі і майстэрскае захаванне міфалагічных элементаў». 2023: імёны пераможцаў прэміі былі абвешчаны 1 снежня 2023. Пераможцамі сталі: Пераклад прозы — Мікола Раманоўскі з перакладам рамана «Кароль» Шчэпана Твардаха (Янушкевіч, Варшава, 2022) «за дасканаласць перадачы мовы надзвычай актуальнага шматпланавага польскага бестселера» Пераклад паэзіі — Сяргей Шупа з перакладам са старажытнаяўрэйскай мовы «Песні песняў» (Vesna Books, Прага, 2022) «за віртуозны падыход да старадаўняй інтымна-рэлігійнай тэматыкі». Спецпрыз — Андрэй Строцаў з перакладам рамана «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» Клайва Стэйплза Льюіса (Пазітыў-цэнтр, 2022) «за смелы перакладчыцкі дэбют». 2024 Пераклад паэзіі: Алена Пятровіч — Станіслаў Ігнацы Віткевіч «Ненасытнасць» Пераклад прозы: Андрэй Хадановіч — Сяргей Жадан «Іншае імя любові» Пераклад дзіцячай кнігі: Сярж Мядзведзеў -- Фрэнк Баўм «Чараўнік Краіны Оз» 2025 Пераклад паэзіі: Сяргей Шупа. Юргіс Кунчынас «Туўла» Пераклад прозы: Лявон Баршчэўскі. Гамер «Іліяда» Пераклад дзіцячай кнігі: Васіліна Кац. Эля Рыхтэр «Анат у Ханаане»
Спасылкі Прэмія імя Карласа Шэрмана Статут прэміі імя Карласа Шэрмана
Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Беларускі ПЭН-цэнтр Катэгорыя:Саюз беларускіх пісьменнікаў