Вухавёртка агароднаяЛаўрова Н. К. . С. 499 (Forficula tomis) — від скурыстакрылых сямейства
Апісанне Цела даўжыні 11-17 мм, падоўжанае, цёмнае з брудна-жоўтымі краямі і падоўжнай паласой пасярэдзіне, з 2-клешчападобнымі прыдаткамі даўжынёй 3,5-9 мм на канцы брушка. Надкрылы скурыстыя, заднія крылы перапончатыя, складзены веерападобна і 2 разы перагнуты ўпоперак. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Яйцы адкладвае ў вільготную глебу.
Спосаб жыцця
Актыўная ноччу, днём пад камянямі, карой і ў іншых сховішчах. Корміцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі, зрэдку шкодзіць сельскагаспадарчым культурам.
Катэгорыя:Скурыстакрылыя