Шчаўкуны — археалагічны помнік каля вёскі Шчаўкуны Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, каля хутара Дварэц, на правым беразе ракі Авута.

Апісанне

Вышыня над поймай ракі 15-20 м. Пляцоўка памерам 120×20 м выцягнута з захаду на ўсход. Выявіў у канцы 1930-х гадоў Я. Н. Драздовічам, у 1981 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,6-0,7 м. У ім знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур, датуецца VI ст. да н. э. — IV ст. н. э.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13. Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.

Катэгорыя:Гарадзішчы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Шчаўкуны (Глыбоцкі раён)