Дом па вуліцы Мяснікова, 38 — будынак у Мінску. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Будынак — помнік так званай «цаглянай» архітэктуры з рысамі неагатычнага кірунку. Цяпер у будынку размешчаны Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.

Архітэктура

Двухпавярховы з паўпадвальным паверхам прамавугольны ў плане будынак накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. Паверхі аддзелены карнізнымі паясамі. Галоўны фасад сіметрычны, яго цэнтральная частка вылучана ступеньчатым атыкам з двухсхільным у цэнтры пакрыццём. Па вуглах будынак фланкіраваны плоскімі лапаткамі, якія над карнізам утвараюць чатырохвугольныя ў сячэнні вежачкі. На тарцовых фасадах у цэнтры над карнізам размешчаны простыя атыкі. Пад карнізам праходзіць пояс сухарыкаў. Вокны лучковыя без ліштваў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Мяснікова (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі эклектыкі