Мароўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Марова.
У сакавіку 2020 года Мароўскі раён ператвораны ў муніцыпальную акругу, усе сельскія паселішчы скасаваныя.
Геаграфія Раён размешчаны на поўдні Наўгародскай вобласці. На поўначы і паўночным усходзе ён мяжуе з Дзямянскім, на паўночным захадзе — са Старарускім, на захадзе з Поддарскім, на паўднёвым захадзе — з Холмскім раёнам Наўгародскай вобласці. Таксама мяжуе з Цвярской вобласцю: на поўдні з Андрэапальскім, а на паўднёвым усходзе з Пенаўскім і Асташкаўскім раёнамі.
Плошча — 1818,69 км². Найвышэйшы пункт раёна і вобласці — гара Дубкі (299,6 м) паблізу адміністрацыйнай мяжы з Цвярской вобласцю, за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Манцы, за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Валадарскага ў Пенаўскім раёне Цвярской вобласці.
Асноўныя рэкі — Пала, Мароўка.
Катэгорыя:Раёны Наўгародскай вобласці