Партыя ві́гаў () — адна з асноўных палітычных партый ЗША ў 1833—1856 гадах.

Амерыканская партыя вігаў была створана ў 1833 г. у процівагу Дэмакратычнай партыі і Прэзідэнту Эндру Джэксану. Першапачаткова яна яб'ядноўвала прыхільнікаў Нацыянальнай рэспубліканскай партыі, Антымасонскай партыі і некаторых дэмакратаў, незадаволеных фінансава-эканамічнай палітыкай аднапартыйцаў.

Вігі выступалі за вяршэнства закона і нязменнасць Канстытуцыі, абарону ўласнасці, падтрыманне грамадскага парадку. Іх эканамічныя патрабаванні ўключалі падтрымку адзінай фінансавай сістэмы і высокіх тарыфаў, палітыку размеркавання і федэральнага фінансавання інфраструктурных праектаў.

Палітыкі, якія балатаваліся ад партыі вігаў і займалі пасады прэзідэнтаў ЗША: Уільям Генры Гарысан Закары Тэйлар Джон Тайлер Мілард Філмар

Партыя вігаў распалася пасля выбрання прэзідэнтам дэмакрата Франкліна Пірса. Яе пераемніцай лічыцца Рэспубліканская партыя.

Спасылкі Whig Party — Definition, Beliefs & Leaders Whig Party (United States) — New World Encyclopedia The American Whig Party (1834—1856) — Hal Morris

Катэгорыя:Кансерватыўныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі ЗША