Ілья Яўгенавіч Дзятлаў (, Масква) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Сын архітэктара Яўгена Дзятлава, нарадзіўся ў час навучання бацькоў у Маскве.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1973 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): добраўпарадкаванне бульвара па праспекце Машэрава і водна-зялёнай зоны ўздоўж ракі Свіслач (1974), помнік студэнтам і выкладчыкам БПІ, які загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1975), рэканструкцыя Траецкага прадмесця (1980) у Мінску, манумент у гонар першабудаўнікоў Салігорска (1978), рэканструкцыя гістарычнай зоны цэнтра Мінска (1986), манумент піянерскай славы і памятныя знакі каля месца пахавання піянера-героя М. Казея ў вёсцы Станькава (1986).

Узнагароды Узнагароджаны медалём і дыпломам Саюза архітэктараў СССР на аглядзе-конкурсе за лепшы праект года (1986, у аўтарскім калектыве), 1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект помніка партызанскай славы Беларусі (1975).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Салігорска