Уладзімір Якаўлевіч Хазанскі (, Гарадок, Віцебская вобласць — ) — журналіст, пісьменнік, лаўрэат прэміі Камсамола Беларусі.

Біяграфія Бацька быў будаўніком. У ліпені 1941 года сям’я эвакуявалася ў Алапаеўскі раён Свярдлоўскай вобласці. Паступіў на факультэт журналістыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта, але пасля смерці бацькі ў сувязі з цяжкімі матэрыяльнымі ўмовамі быў вымушаны пакінуць вучобу. Працаваў мантажнікам, грузчыкам на заводзе. У верасні 1942 года зноў пачаў вучыцца і, атрымаўшы дыплом, па накіраванні ЦК УКП(б) вярнуўся ў родную Беларусь.

У 1949 годзе быў залічаны ў штат «Чырвонкі».

У 1972 годзе Уладзімір Якаўлевіч стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі — за шматгадовую працу ў камсамольскім друкуГанарыўся працай у «Чырвонцы».

Творы Аўтар дакументальных аповесцей «Ася», «Спросите у берёз», якія расказваюць аб падпольшчыках горада Полацка і ўдзельніках Прошкаўскага інтэрнацыянальнага падполля.

Разам з артыстам тэатра імя Я. Коласа А. Гутковічам напісаў п’есу «Юныя мсціўцы», якая ішла ў тэатрах Віцебска, Магілёва, Мінска.

Літаратура Лыскавец, В. Пошукі і знаходкі журналіста / В. Лыскавец // Віцебскі рабочы. — 1973. — 8 жн. Хазанскі Уладзімір Якаўлевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 720.

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя