Рэйманд Кларэнс (Рэй) Юры (; , Лафеет, Індыяна, ЗША — , ) — амерыканскі лёгкаатлет, васьміразовы алімпійскі чэмпіён і адзін з самых тытулаваных спартсменаў Алімпійскіх гульняў.
Біяграфія і дасягненні Юры нарадзіўся ў горадзе Лафеет, Індыяна. У дзяцінстве ён захварэў на поліяміэліт і некаторы час павінен быў ездзіць у інваліднай калясцы. Аднак дзякуючы практыкаванням ён змог вылечыцца і пачаў займацца скачкамі для ўмацавання сваіх ног.
У 1890 годзе Юры паступіў ва ўніверсітэт Пердзью, які скончыў ў 1896 годзе. Ва ўніверсітэце ён гуляў у амерыканскі футбол і займаўся лёгкай атлетыкай, узначальваючы каманду ўніверсітэта. Ён быў 15-разовым чэмпіёнам ЗША з 1898 года па 1910 год па скачках з месца, пакуль іх не адмянілі.
Юры ўдзельнічаў у чатырох летніх Алімпійскіх гульнях з 1900 года па 1908 год (уключаючы неафіцыйныя Гульні 1906 года). Ён выйграваў кожнае спаборніцтва, у якім удзельнічаў, усталяваўшы два сусветныя рэкорды і адзін алімпійскі, заваяваўшы ў выніку дзесяць залатых медалёў. Аднак дзве з іх былі атрыманы на неафіцыйных гульнях, і таму фармальна лічыцца, што ён васьміразовы чэмпіён. Юры таксама хацеў удзельнічаць на Гульнях 1912 года (калі яму ўжо было 39 гадоў), але не быў дапушчаны.
Катэгорыя:Скакуны ў даўжыню ЗША Катэгорыя:Скакуны ў вышыню ЗША Катэгорыя:Скакуны трайным ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1904 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША