Мікалай Георгіевіч Сіпко́ (, в. Панкры — ) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1969), прафесар (1970).

Біяграфія Нарадзіўся у вёсцы Панкры (зараз у Гарадоцкім раёне, Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1929). У 1930—1954 гадах на ваеннай службе, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 года па 1954 год — начальнік ваеннай кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1962 года дэкан завочнага факультэта, у 1963—1972 гадах прарэктар па вучэбнай рабоце.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па пытаннях ваенна-ветэрынарнай службы, яе арганізацыі і рабоце ў час Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі ваеннай ветэрынарыі ў Расіі.

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Літаратура

Аздуні, С. Камуніст, грамадзянін, вучоны / С. Аздуні // Віцебскі рабочы. — 1966. — 18 снеж. Сіпко Мікалай Георгіевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 715.

Спасылкі

История заочной формы обучения // Сайт ВДАВМ Вучоныя Беларусі. Сіпко, Мікалай Георгіевіч (доктар ветэрынарных навук; 1906—1989) Сипко Николай Георгиевич // Праект «Память народа» Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Сипко Николай Георгиевич // Музейный комплекс «Дорога памяти»

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Дэканы ВДАВМ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне