Аляксандр Ананьевіч Труханаў (нар. , в. КарпінаІснавалі Вялікае Карпіна (цяпер Мялюзіна) і (не існуе) Гарадоцкага павета, Віцебская губерня — ) — вучоны, доктар тэхнічных навук (1944), прафесар (1937).
Біяграфія Скончыў Саратаўскае сярэднетэхнічнае вучылішча (1919), Ленінградскі электратэхнічны інстытут (1926). З 1927 года супрацоўнік бюро асвятлення Ленінградскага НДІ гігіены працы і тэхнікі бяспекі.
У 1931 годзе ўзначаліў светлатэхнічны аддзел інстытута. З 1939 года ў Маскоўскім энергетычным інстытуце: прафесар кафедры светатэхнікі, затым кафедры эканомікі энергетыкі, з 1946 года загадчык кафедры тэхнікі бяспекі.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па пытаннях асвятлення, арганізацыі вытворчасці і тэхнікі бяспекі, шэрага вынаходстваў. Створаны ім прыбор для даследавання якасна-колькасных характарыстык асвятлення адзначаны залатым медалём ВДНГ у 1964 годзе.
Літаратура Труханаў Аляксандр Ананьевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 715.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Фізікі СССР