Ігар Адамавіч Ціткоўскі () — беларускі мастак-графік, гісторык архітэктуры Беларусі, архівіст, краязнаўца, аўтар кніг пра Случчыну.

Біяграфія Нарадзіўся 20 лютага 1956 года ў Асіповічах у сям’і чыгуначніка. У 1967 годзе сям’я пераехала ў Слуцк.

Вучыўся ў слуцкай сярэдняй школе № 10, займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры Слуцкім Доме піянераў і школьнікаў, якой кіраваў Уладзімір Сцяпанавіч Садзін. Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973—1978). Дыпломная работа — серыя афортаў на тэму «Гісторыя горада». Падчас вучобы прымаў удзел у гарадской і двух інстытуцкіх мастацкіх выстаўках.

З 1978 па 1980 год служыў у арміі. З 1985 года — дырэктар мастацкай школы, з 1995 года зноў выкладчык дзіцячай мастацкай школы.

Памёр 11 красавіка 2026 года.

Творачасць і краязнаўчая праца Прымаў удзел у гарадскіх і рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках. Работы знаходзяцца ў прыватных зборах і ў Слуцкім краязнаўчым музеі.

З 1980-х гадоў заняўся вывучэннем гісторыі мастацтва і культуры Случчыны. Шмат краязнаўчых матэрыялаў друкавалася на старонках гарадскіх і рэспубліканскіх газет, у часопісах «Мастацтва» і «Полымя».

Беларускім інстытутам праблем культуры ў 1995 годзе выдадена метадычная распрацоўка І. Ціткоўскага «Мастакі і ўмельцы». Аўтар артыкулаў у гісторыка-дакументальнай хроніцы «Памяць. Слуцкі раён, Слуцк» (тт. 1-2, Мн. 2001)

Кнігі: Помнікі архітэктуры Слуцка (1997) Храмы города Слуцка. Мінуўчына і сучаснасць (2003) Случчына. Уладары краю. X−XIX стагоддзі (2006) Мастакі Случчыны (2006) Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры (2015) Мастацтва Случчыны : гісторыя, імёны, творы (2019).

Асабліва характэрная кніга «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры», дзе змешчаны звесткі пра 54 гістарычных аб’екта, 254 ілюстрацыі: фатаграфіі, планы, малюнкі; 56 артыкулаў пра архітэктуру і гісторыю Слуцка. І. Ціткоўскі рэканструяваў планы Слуцка XII і XVII стагоддзяў па выніках археалагічных раскопак, якія правадзіліся на тэрыторыі горада ў XX стагоддзі, і гістарычных дакументаў, якія адлюстроўваюць асаблівасці планіроўкі Слуцка. Пры гэтым Ціткоўскі выкарыстаў як архіўныя дакументы, так і ўспаміны мясцовых жыхароў, якія яшчэ памяталі Слуцак 1920−1930-х гадоў.

Крыніцы

Спасылкі Лекцыі Ігара Ціткоўскага пра беларускі Слуцк Ігар Ціткоўскі: Случчанам трэба пазбаўляцца ад комплексу правінцыялізму // Слуцк дзелавы, 27 октября 2016 Игорь Титковский: Краеведам надо объединиться // Курь’ер, 7 октября 2009

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Постаці Слуцка