Павел Пятровіч Зюбін (, Белгарад, Расійская імперыя — , Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія У 1927—1929 гадах вучыўся і працаваў у Белгарадзе і Харкаве. З 1936 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. З чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Данскім, Варонежскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік вызвалення Украіны і Беларусі.

Вызначыўся пры прарыве абароны праціўніка ў Сіроцінскім раёне. Артылерыйскі полк пад камандаваннем гвардыі маёра П. П. Зюбіна з 22 па 24 чэрвеня 1944 года знішчыў агнявую сістэму праціўніка каля в. Сіроціна, 12 назіральных пунктаў, 80 агнявых кропак і шмат жывой сілы. Загінуў у баі 24 чэрвеня 1944 года.

Узнагароды Героя Савецкага Саюза (22.07.1944) Ордэн Чырвонай Зоркі (02.01.1942) Ордэн Чырвонага Сцяга (21.04.1943) Ордэн Айчыннай вайны I ступені (26.08.1943)

Памяць Пахаваны на Мемарыяльным комплексе «Бессмяроцце» ў г. Гарадок, дзе яго імя носіць вуліца.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА