Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Умань.

Гісторыя Адна з самых старых вышэйшых навучальных устаноў Украіны, заснаваная ў 1844 годзе ў Адэсе як Галоўнае вучылішча садаводства, задачай якога была падрыхтоўка высокакваліфікаваных садаводаў і даследчыкаў у галіне садаводства. У сувязі з неадпаведнымі ўмовамі для развіцця садаводства ў ваколіцах Адэсы, вучылішча ў 1859 годзе было пераведзена ва Умань, дзе былі перадумовы для падрыхтоўкі спецыялістаў гэтага профілю.

За сваю шматгадовую гісторыю навучальная ўстанова зведала шэраг рэарганізацый: Галоўнае вучылішча садаводства (1844—1868); Уманскае вучылішча земляробства і садаводства (1868—1921); Уманскі аграпалітэхнікум (1921—1929); Уманскі сельскагаспадарчы інстытут (1929—1930); Уманскі садаагародны інстытут (1930—1931); Уманскі плодаягадны інстытут (1931—1934); Уманскі плодаагароднінны інстытут (1934—1936); Уманскі сельскагаспадарчы інстытут (1936—1996); Уманская сельскагаспадарчая акадэмія (1996—2000) Уманская дзяржаўная аграрная акадэмія (2000—2003); Уманскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (2003—2006); Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства (са снежня 2009).

Структура Факультэт аграноміі Факультэт плодаагародніцтва, экалогіі і аховы раслін Факультэт менеджменту Факультэт эканомікі і прадпрымальніцтва Інжынерна-тэхналагічны факультэт Факультэт лясной і садова-паркавай гаспадаркі

Спасылкі

Афіцыйная старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Умані Катэгорыя:1844 год ва Украіне