Уладзімір Сяргеевіч Багда́наў (нар. , в. Каралі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1985).
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Партызан атрада «Сібірак» партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь»Богданов Владимир Сергеевич // Праект «Партизаны Беларуси». З 1944 года працаваў памочнікам машыніста, а з 1949 года — на прафсаюзнай, камсамольскай і партыйнай рабоце ў Віцебску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1964). У 1964—1969 гадах — кіраўнік лектарскай групы, выкладчык, дэкан завочнага факультэта БДУ. З 1969 года — сакратар Мінскага абкама КПБ, з 1974 года — прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Даследаваў праблемы гісторыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС».
Узнагароды Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені Ордэн «Знак Пашаны»
Літаратура
Крачкоўскі, А. З партызан — у прафесары / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2002. — 10 снеж. — С. 3.
Спасылкі Багданаў Уладзімір Сяргеевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Богданов Владимир Сергеевич // Праект «Партизаны Беларуси»
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэканы БДУ Катэгорыя:Сакратары Мінскага абкама КПБ