Генадзь Аляксандравіч Сакалоў (нар. , в. Казакі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — ветэрынарны ўрач. Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1989).
Біяграфія Нарадзіўся 20 студзеня 1931 года ў в. Казакі Віцебскага раёна.
У 1961 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». Працаваў галоўным ветурачом у саўгасе «Докшыцкі» (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць).
У 1966 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры паразіталогіі ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1967—1969 гадах працаваў асістэнтам кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1970—1974 гадах — дацэнт, у 1974—1998 гадах — загадчык кафедры зоагігіены Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У 1998—2013 гадах — прафесар кафедры гігіены жывёл Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Навуковая дзейнасць Аўтар 10 вынаходстваў і рацыянальных прапаноў. Мае 200 друкаваных навуковых, метадычных і іншых работ, у іх ліку вучэбны дапаможнік «Ветэрынарная гігіена» (1988), сааўтар «Ветэрынарнай энцыклапедыі» (1995) і інш.
Літаратура
Сакалоў Генадзь Аляксандравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 697—698.
Спасылкі
Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі