Лейба Мордухавіч Кантаровіч (, Дукора, Мінская вобласць — ?) — беларускі інжынер-эканаміст.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі ў 1940 годзе. Член КПСС з 1940 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Працаваў намеснікам старшыні гарплана Мінгарвыканкама, з 1961 па 1981 гады — галоўным эканамістам майстэрні генплана, старшым інжынерам тэхаддзела ў Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражываў у Мінску.

Дзейнасць У складзе аўтарскіх калектываў удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Мінска (1961—1980), праектаў размяшчэння будаўніцтва, ПДП жылых раёнаў Чыжоўка, Усход, Серабранка, у забудове жылых раёнаў Усход-1, Зялёны Луг-5 у Мінску (1966—1976).

Узнагароды Узнагароджаны медалямі, 1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за распрацоўку праекта цэнтра Мінска (1968, у аўтарскім калектыве).

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС