Барысаўскі дзяржаўны політэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Барысаў. З’яўляецца філіялам БНТУ.

Гісторыя Каледж быў створаны загадам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР ў 1968 як Барысаўскі політэхнічны тэхнікум. У 2000 годзе тэхнікум атрымаў статус каледжа, у 2014 - стаў філіялам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Спецыяльнасці Каледж праводзіць навучанне па наступных спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі: Аўтамабілебудаванне Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прыбораў і апаратаў Геадэзія Прамысловая цеплаэнергетыка Тэхналогія машынабудавання Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў Эканоміка і арганізацыя вытворчасці

Спасылкі

Катэгорыя:Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Катэгорыя:Барысаў Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мінскай вобласці Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:1968 год у Беларусі