Георгій Сцяпанавіч Грыгор’еў (нар. , в. Лошкі, Мажайскі павет, Маскоўская губерня — , в. Ваўчкі, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Пасля заканчэння сямігадовай школы паступіў у чыгуначнае вучылішча ў Любліне.
У лютым 1942 года трапіў на фронт. Неаднаразова прабіраўся ў тыл праціўніка і ўдзельнічаў у самых рызыкоўных аперацыях.
Служыў у 114-й стралковай брыгадзе, а са студзеня 1944 года — у 94-й асобнай гвардыі разведроты.
У ноч з 19 на 20 студзеня 1944 года групе разведчыкаў пад кіраўніцтвам Грыгор’ева было загадана прабрацца да перадавых варожых пазіцый у раёне вёскі Ваўчкі (на поўдзень ад Віцебска) і ўзяць у палон афіцэра. Разведчыкам удалося выявіць нямецкі штаб, захапіць жывымі двух «языкоў». У перастрэлцы Георгій Грыгор’еў атрымаў сур’ёзнае раненне. Разведчыкі былі блакіраваныя. Коштам уласнага жыцця ён дапамог таварышам адысці і адвесці з сабой палонных.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі сяржанту Грыгор’еву Георгію Сцяпанавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды Герой Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Паяць
На тэрыторыі воінскага мемарыяльнага комплексу імя Ленінскага камсамола ў в. Копці Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў 2013 годзе быў устаноўлены помнік.
Літаратура Русланова, Н. Величие подвига / Н. Русланова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2013. — 6 ліп. — С. 4.
Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Воіны, якія закрылі целам амбразуру