Рамуальдас Ражукас (, , нар. , ) — латвійскі ўрач і палітык літоўскага паходжання. Другі старшыня Народнага фронту Латвіі. Старшыня Юрмальскай гарадской думы (2010) і дэпутат Сёмага (ад «Латвійскага шляху», віцэ-спікер) і Адзінаццатага (ад Партыі рэформаў Затлерса) Сейма Латвіі. Хабілітаваны доктар медыцынскіх навук. Дэпутат Рыжскай думы (1997). Узнагароджаны Ордэнам Трох зорак 4-й ступені і Медалём ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса 5-й ступені. Пры прэзідэнце Затлэрсе ўзначальваў Кансультатыўны савет нацменшасцяў. З 2005 па 2006 год прадстаўляў НАТА на Паўднёвым Каўказе; у 2011 годзе нядоўгі час узначальваў камісію Сейма па замежных справах.

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Дэпутаты Сёмага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Адзінаццатага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дванаццатага Сейма Латвіі Катэгорыя:Медыкі Латвіі Катэгорыя:Палітыкі Латвіі Катэгорыя:Постаці Юрмалы