Яфім Якаўлевіч Клапер (нар. , Асіповічы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1956 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. З 1962 года — архітэктар, старшы, вядучы архітэктар у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: крама «Ласуха» (1968, з мастаком В. І. Грыгарышынай), рэканструкцыя рэстарана «Свіслач» (1977, з Л. І. Мельнікам, мастаком Н. І. Шчаснай) у Мінску, рэканструкцыя ўнівермага ў Магілёве (1970), ахаладжальнае сховішча ў саўгасе імя Ульянава Мінскай вобласці (1977), тыпавыя праекты халадзільнікаў для захоўвання бульбы ёмістасцю 8000 т (1980) і 5000 т (1982, з Э. І. Важнікам). Аўтар праектаў рэканструкцыі шэрагу прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва