Мяклава — археалагічныя помнікі каля вёскі Мяклава (Віцебскі раён).

Гарадзішча

Знаходзіцца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Любашкова, на астанцы тэрасы правага берага ракі Лучоса. Вышыня астанца 10 м. Пляцоўка авальная, памерам 56×46 м. На схіле знаходзіцца вал вышынёй 3-3,5 м і роў глыбінёй 0,4 м. Знойдзены ляпная гладкасценная кераміка і посуд, паверхня якога пакрыта штрыхоўкай. Гарадзішча адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуецца VII ст. да н. э. — IV ст. н. э.

Селішча За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Лучоса, паміж 2 ярамі. Памеры 150×150 м. Знойдзена ляпная і ганчарная кераміка.

Курганны могільнік

На тэрыторыі селішча 6 круглых у плане курганоў і 3 насыпы вышынёй 2-2,5 м, дыяметрам да 15 м. Вышыня астатніх 0,8-1 м, дыяметр 10-12 м. Літаратура Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28-33 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.

Спасылкі

Катэгорыя:Селішчы Віцебскага раёна Катэгорыя:Гарадзішчы Віцебскага раёна Катэгорыя:Курганныя могільнікі Віцебскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Мяклава