Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак — мемарыяльны комплекс у Борках Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адкрыты 20 чэрвеня 2020 года

Гісторыя Улетку 1942 года ў Кіраўскім раёне былі сфарміраваны партызанскія злучэнні, якія дзейнічалі супраць акупантаў, здзяйсняючы частыя дыверсіі з падрывам машын на шашы Бабруйск — Магілёў. Пасля адной з такіх дыверсій, 15 чэрвеня 1942 года ў вёску накіраваны атрад штурмбанфюрара СС Оскара Паўля Дырлевангера. Немцамі было знішчана каля 2000 мірных жыхароў і спалена 6 пакінутых вёсак. Пасля вайны самі Боркі былі адноўленыя, але навакольныя пасёлкі — Хватаўка, Доўгае Поле, Закрынічча, Чырвоны Араты, Пралетарскі, Дзяржынскі — не адрадзіліся.

У памяць пра жыхароў Борак і неадроджаных вёсак у 1964 годзе, да 20-годдзя вызвалення раёна, пастаўлены помнік — скульптура воіна і дзяўчынкі, якая ўскладае кветкі. Адпаведна колькасці спаленых паселішч устаноўлена шэсць пліт памяці пра падзеі на Боркаўскай зямлі.

У жніўні 2004 года ўзведзена капліца ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых».

У 2004 і 2008 гадах у Борках пачата будаўніцтва мемарыяла памяці ўсіх спаленых вёсак Магілёўскай вобласці. Ініцыятарам стварэння новага помніка выступіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Стары помнік усталявалі на мясцовых могілках, дзе пахаваны ахвяры аперацыі.

Апісанне Над напаўненнем мемарыяльнай прасторы працуюць мінскія скульптары Іван Арцімовіч і Аляксандр Сакалоў, пазней на стадыі праектавання да іх далучылася магілёўскі педагог-архітэктар Марыя Левашова.

Ключавая скульптура мемарыяльнага комплексу — жанчына-маці, якая схілілася над пустой калыскай. Гэта скульптура ўвасабляе Беларусь, скрушлівую аб ахвярах вайны, як пра сваіх дзяцей. За скульптурай маці знаходзіцца вясковая (вуліца памяці) вуліца з імітацыяй пячных труб на якія нанесены ўспаміны відавочцаў трагедыі.

Другая скульптура знаходзіцца ў сімвалічным свірне: яна паказвае людзей, якія спрабуюць выратавацца ад немінучай пакутлівай смерці. На мемарыяльным камені высечана пасланне нашчадкам.

Крыніцы

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Кіраўскага раёна Катэгорыя:Боркі (Кіраўскі раён) Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі