Шапуры — археалагічныя помнікі каля вёскі Шапуры (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).
Гарадзішча
Знаходзіцца ў вёсцы, на правым беразе ракі Лучоса, на гары вышынёй 20 м, за 0,3 км на ўсход ад інтэрната інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Пляцоўка круглая, дыяметрам 18 м. На пляцоўцы – рэшткі падмуркаў старажытнай царквы (старыя і новыя, цагляныя і бетонныя).
У 1956 годзе помнік выявіў М. М. ЧарняўскіАрхеалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскага раёна / Падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 34. — ISBN 985-02-0647-0..
Селішча
Знаходзіцца з заходняга боку гары, на якой знаходзіцца гарадзішча. У культурным пласце 0,4 м знойдзена ляпная і ганчарная кераміка. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і раннефеадальнага часу.
Літаратура Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.
Спасылкі
Катэгорыя:Селішчы Віцебскага раёна Катэгорыя:Гарадзішчы Віцебскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Шапуры