Нацыянальны транспартны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова транспартнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Гісторыя 1944 год — заснаваны Кіеўскі аўтамабільна-дарожны інстытут 1954 год — створаны савет па абароне кандыдацкіх дысертацый, а ў 1957 годзе — савет па абароне доктарскіх дысертацый 1964 год — створаны навукова-даследчы сектар 1965 год — арганізаваны інжынерна-эканамічны факультэт 1970 год — пачынае дзейнічаць падрыхтоўчае аддзяленне 1975 год — створаны факультэт павышэння кваліфікацыі 1979 год — выходзіць першы нумар газеты «Аўтадарожнік» 1984 год — інжынерна-эканамічны факультэт рэарганізаваны ў факультэт эканомікі і эксплуатацыі аўтамабільнага транспарту 1985 год — арганізаваны завочны факультэт 1987 год — аўтамабільны факультэт рэарганізаваны ў аўтамеханічны 1990 год — арганізаваны агульнаінжынерны факультэт 1992 год — на базе факультэта павышэння кваліфікацыі створаны факультэт паслядыпломнай адукацыі 1993 год — факультэт эканомікі і эксплуатацыі аўтамабільнага транспарту перайменаваны ў факультэт упраўлення на транспарце 1994 год — пасля дзяржаўнай акрэдытацыі ВНУ атрымлівае статус тэхнічнага ўніверсітэта і найвышэйшы — IV узровень акрэдытацыі 1999 год — на базе факультэта паслядыпломнай адукацыі створаны Інстытут эканомікі і бізнесу на транспарце 2000 год — універсітэт атрымлівае статус нацыянальнага і цяперашнуу назву — Нацыянальны транспартны ўніверсітэт 2000 год — на базе навуковай часткі створаны навукова-даследчы інстытут праблем транспарту і будаўнічых тэхналогій 2000 год — уваходжанне ў склад універсітэта Львоўскага вучэбна-кансультацыйнага цэнтра 2003 год — створаны Інстытут завочнага і дыстанцыйнага навучання 2004 год — уваходжанне ў склад універсітэта Надвірнянскага каледжа і Барскага аўтамабільна-дарожнага тэхнікума 2006 год — Стварэнне Крыварожскага вучэбна-кансультацыйнага цэнтра 2007 год — адкрыты вучэбна-кансультацыйны цэнтр у Івана-Франкоўску 2012 год — да Нацыянальнага транспартнага універсітэта было далучана Львоўскае вышэйшае прафесійнае вучылішча транспартных тэхналогій і сэрвісу як адасобленае структурнае падраздзяленне 2013 год — да ВНУ далучаны Кіеўскі транспартна-эканамічны каледж 2014 — дарожна-будаўнічы факультэт рэарганізаваны ў факультэт транспартнага будаўніцтва

Структура

Факультэты Аўтамеханічны факультэт Факультэт транспартнага будаўніцтва Факультэт транспартных і інфармацыйных тэхналогій Факультэт менеджменту, лагістыкі і турызму Факультэт эканомікі і права

Цэнтры і інстытуты Цэнтр завочнага і дыстанцыйнага навучання Цэнтр павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, удасканалення кіруючых работнікаў і спецыялістаў Цэнтр міжнароднай адукацыі Навукова-даследчы інстытут праблем транспарту і будаўнічых тэхналогій

Адасобленыя падраздзяленні Барскі каледж транспарту і будаўніцтва Надвірнянскі каледж Львоўскае вышэйшае прафесійнае вучылішча транспартных тэхналогій і сэрвісу Жытомірскі аўтамабільна-дарожны каледж Кіеўскі транспартна-эканамічны каледж

Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:1944 год ва Украіне Катэгорыя:Транспартныя вышэйшыя навучальныя ўстановы

Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Украіны