Макар Ліцкевіч (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера З 2019 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». У чэрвені 2019 года быў на зборах з моладзевай камандай санкт-пецярбургскага «Зеніта». З лета 2020 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу салігорцаў. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 чэрвеня 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Мінскам» (1:1).
У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку быў аддадзены гэтаму клубу ў арэнду. З цягам часу стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр», дзе гуляў пераважна за дубль.
З пачатку 2022 года трэніраваўся з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў сакавіку быў афіцыйна пераведзены ў склад гэтай каманды. Пакінуў петрыкаўскі клуб у студзені 2023 года. Прапусціўшы сезон 2023, у пачатку 2024 года стаў трэніравацца з салігорскім «Шахцёрам».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Шахцёр (Салігорск) 15 1 2020 Д1 Шахцёр (Салігорск) 1 0 2021 (1) Д1 Спадарожнік 10 0 2021 (2) Д1 Шахцёр (Салігорск) 1 0 2022 Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 16 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў