Рыгор Арцем’евіч Цыркуно́ў ( — )Вучоныя Беларусі. Цыркуноў, Рыгор Арцем’евіч (доктар тэхнічных навук; транспарт; 1921—2008) — вучоны ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыгуначным транспарце, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1998).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сава (сучасны аграгарадок у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту і быў прызваны ў чыгуначныя войскіЦЫРКУНОЎ Рыгор Арцем’евіч (1921) // База даных «Мой край — Магілёўшчына». Праходзіў службу дыспетчарам па воінскіх перавозках на чыгуначнай станцыі Саратаў-2, а з 1944 года — намеснік начальніка аддзела воінскіх перавозак ва ўпраўленні Заходняй чыгуначнай дарогі на Смаленск. У 1947 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1954—1957 гг. працаваў у Хабараўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе займаў пасады старшага выкладчыка, дацэнта. З 1957 года Р. А. Цыркуноў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспартуСучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту ў Гомелі. З верасня 1961 года па ліпень 1962 года займаў пасаду дэкана факультэта кіравання працэсамі перавозак.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 260 навуковых прац па ўдасканаленні тэхналогіі работы і тэхнічнага аснашчэння перагрузачных станцый, перавозачнага працэсу хуткапсавальных грузаў, навукова-метадычных прац для студэнтаў чыгуначных вышэйшых навучальных устаноў. Распрацаваў нарматыўныя дакументы па тэхналагічных працэсах работы чыгуначных вузлоў шматлікіх станцый Беларусі і краін СНД.
Сярод апублікаванага: Организация работы станций перегруза. — М., 1957.; Взаимодействие и организация процессов на станциях перегруза. — Мн., 1962.
Узнагароды і званні Узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а таксама знакамі «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі, «Ганаровы чыгуначнік», Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
Спасылкі ЦЫРКУНОЎ Рыгор Арцем’евіч (1921) // База даных «Мой край — Магілёўшчына». Магілеўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Вучоныя Беларусі. Цыркуноў, Рыгор Арцем’евіч (доктар тэхнічных навук; транспарт; 1921—2008) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История факультета управелния процессами перевозок // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
Катэгорыя:Выпускнікі Аршанскага каледжа БелДУТ Катэгорыя:Выпускнікі МІІТа Катэгорыя:Выкладчыкі БелДУТ Катэгорыя:Ганаровыя чыгуначнікі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Дэканы факультэта кіравання працэсамі перавозак БелДУТ