«Заходняя Русь» () — міжнародны сеціўны навукова-адукацыйны праект заходнерусісцкага накірунку.

Назва Назва праекта ўзятая ад рускага імперскага назова тэрыторыі сучаснай Беларусі і Заходняй Украіны.

Гісторыя Увесну 2010 года заходнерусісты Беларусі, Украіны і Расіі вырашылі стварыць нефармальнае адукацыйнае задзіночанне для распаўсюду сваіх ідэй. Мэтай праекта было агалошанае знішчэнне «нацыяналістычных міфаў» ва Украіне і Беларусі, а таксама «крытыка скажэння гісторыі ў савецкай гісторыяграфіі з апорай на традыцыі Рускай Праваслаўнай Царквы і на спадчыне дарэвалюцыйных навукоўцаў заходнерускай школы».

30 чэрвеня 2010 года быў запушчаны сайт.

У 2017 годзе сайт удзельнічаў у стварэнні часопіса «Аспект», які прысвечаны сацыяльным і гуманітарным даследаванням і выдаецца дагэтуль пры ўдзеле «Заходняй Русі». Таксама рэдакцыя сайта ўдзельнічае ў выдавецтве часопіса «Нямігі літаратурнай».

Прапаганда заходнерусізму Хоць сайт і падае сябе як навукова-адукацыйны, але шчырай прапаганды не пазбаўлены. У шмат якіх артыкулах прасочваецца ідэя непаўнавартасці беларусаў як асобнай нацыі. Беларуская ж мова прызнаецца «штучнай» і «неўласцівай» самім беларусам. З артыкула «Развагі беларуса пра сваю мову» ():Развагі беларуса пра сваю мовуЗ самага пачатку беларуская мова была стораная штучна, у процівагу рускай з мэтай адарвання Белай Русі ад Расіі.

Спасылкі 10 гадоў праекту У служэнні расейскаму слову

Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2010 годзе Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Руская мова ў Беларусі Катэгорыя:Заходнерусізм