Іван Георгіевіч Арэ́стаў (; — ) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай таксікалогіі, доктар ветэрынарных навук (1979), прафесар (1981).
Біяграфія Нарадзіўся 18 сакавіка 1928 года ў вёсцы Каралеўшчына Калінінскай вобласці РСФСР (зараз у Расіі).
У 1952 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў ветэрынарным урачом у Гродзенскай вобласціИстория кафедры фармакологии и токсикологии . У 1953—1962 гадах на пасадзе дырэктара Ваўкавыскага зоаветэрынарнага тэхнікума. У 1963 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Изучение токсичности и эффективности хлорофоса и трихлорметафоса-3 при гематопинозе и аскаридозе свиней» і пачаў працу на кафедры клінічнай дыягностыкі. З 1973 года на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі, з кастрычніка 1977 года — дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Влияние диброма, хлорофоса, тролена и байтекса на организм животных». З красавіка 1989 года да 1996 года І. Г. Арэстаў зноў на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі ВДАВМ.
Памёр у 2002 годзе.
Навуковая дзейнасць І. Г. Арэставу належаць навуковыя працы па фармакалогіі і таксікалогіі фосфарарганічных злучэнняў. Займаўся вывучэннем ферментных прэпаратаў, пытаннямі іх выкарыстання ў мэтах прафілактыкі хвароб і павышэння прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл. Таксама вывучаў некаторых паразітаў свіней і распрацоўваў метады барацьбы з імі.
Аўтар 132 навуковых прац, 3 манаграфій і 3 падручнікаў. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 3 кандыдацкія дысертацыі.
Сярод апублікаваных прац: Оздоровление свиноводческих комлексов от гельминтов // Ветеринария, 1972, № 7 (у сааўтарстве). Ветеринарная токсикология: учебник для с.-х. вузов по спец. «Вет.медицина» / И. Г. Арестов, Н. Г. Толкач. — Минск: Ураджай, 2000. — 342 с.: ил.
Літаратура
Спасылкі История кафедры фармакологии и токсикологии // Сайт ВДАВМ Лента времени // Сайт Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Члены КПСС