Іва́н Рыго́равіч Пяшко́ ( , Ляшчыцы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ляшчыцы. Скончыў скідзельскую сярэднюю школу, тэхнічнае вучылішча ў Гродне. Працаваў электрыкам, а пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага педінстытута настаўнічаў у Шчучынскім раёне, быў на партыйнай працы. Скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1984 года працаваў намеснікам рэдактара Шчучынскай раённай газеты. Жыве ў горадзе Шчучыне.
Творчасць Аўтар кніг прозы «Чырвоная клубніка» («Мастацкая літаратура», 1977), «Марго з Казарэзаў» (дадатак да часопіса «Вожык», 1992), «Сцэнарый з сямідзясятых» (дадатак да часопіса «Маладосць», 1997), «На тым бразе» (2007), «Сінія васількі» (2015). У 1993 годзеў часопісе «Маладосць» апублікаваная аповесць «Дзе логіка?». Асобныя творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі прозы «Радня» (на ўкраінскай мове), «Вожык смяецца». Выдаўзборнік гумарэсак «Валуны». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1998 года. Стыль Івана Пяшко просты і лаканічны. Часам аўтар звяртаецца да алегарычных вобразаў, вялікую ўвагу надае дэталям. У жыцці пісьменніка было шмат страт: не вярнуўся з вайны бацька, у Сірыі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку загінуў брат Валянцін, пахаваў сына. Ён востра адчувае боль іншых людзей, і гэта заўважна ў творах. Многія з апавяданняў — аўтабіяграфічныя.
Літаратура
Спасылкі Іван Рыгоравіч Пяшко на сайце СПБ
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі