Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ваеннага профілю, якая мае статус нацыянальнага ўніверсітэта і знаходзіцца ў Кіеве.

Гісторыя 1914—1917 — Мікалаеўскае артылерыйскае і Другое Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча; 1917—1919 — Кіеўскі дзяржаўны ўкраінскі універсітэт; 1919—1920 — Першыя артылерыйскія курсы для падрыхтоўкі каманднага складу для ўкраінскай Савецкай Чырвонай Арміі. 1918—1951 — Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча імя рабочых Чырвонага Замаскварэчча; 1920—1935 — Чацвёртыя Кіеўскія артылерыйскія курсы; 1935—1937 — Першая Кіеўская артылерыйская школа; 1937—1958 — Першае Кіеўскае артылерыйскае вучылішча (з 1941 года — імя С. М. Кірава); 1946 — Кіеўскае артылерыйскае падрыхтоўчае вучылішча; 1958—1974 — Кіеўскае вышэйшае артылерыйскае інжынернае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча імя С. М. Кірава СПА сухапутных войск СССР; 1974—1977 — філіял СПА Сухапутных войскаў Ваеннай артылерыйскай Акадэміі імя М. І. Калініна; 1977—1986 — Ваенная акадэмія ваеннай супрацьпаветранай абароны імя Маршала Савецкага Саюза А. М. Васілеўскага; 1986—1992 — Ваенная акадэмія супрацьпаветранай абароны Сухапутных войскаў імя Маршала Савецкага Саюза А. М. Васілеўскага; 1992—1999 — Украінская ваенна-медыцынская акадэмія і Кіеўскі інстытут сухапутных войскаў; 1992—1999 — Акадэмія ўзброеных сіл Украіны; 1999—2008 — Нацыянальная акадэмія абароны Украіны; 2008—2013 — Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны; 2013—2023— Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны імя Івана Чарняхоўскага; з 16 чэрвеня 2023 года — зноў Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны.

Структура

Інстытуты Інстытут дзяржаўнага ваеннага кіравання; Камандна-штабны інстытут прымянення войска; Інстытут авіяцыі і супрацьпаветранай абароны; Інстытут забеспячэння войска і інфармацыйных тэхналогій; Гуманітарны інстытут; Вучэбна-навуковы інстытут фізічнай культуры і спартыўна-аздароўчых тэхналогій.

Цэнтры Навукова-метадычны цэнтр арганізацыі адукацыйнай дзейнасці; Навукова-метадычны цэнтр арганізацыі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці; Вучэбна-навуковы цэнтр падрыхтоўкі афіцэраў для шматнацыянальных штабоў; Вучэбна-навуковы цэнтр замежных моў; Цэнтр імітацыйнага мадэлявання; Навуковы цэнтр дыстанцыйнага навучання; Цэнтр ваенна-стратэгічных даследаванняў; Навукова-даследчы цэнтр ваеннай гісторыі; Навуковы цэнтр праблем прадухілення карупцыі ў сферы бяспекі і абароны; Вучэбна-навуковы цэнтр стратэгічных камунікацый у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і абароны; Цэнтр перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі; Вучэбна-навуковы цэнтр абароннага менеджменту.

Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:1914 год ва Украіне Катэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы