Сеткаваты гельмінтаспарыёзБуга С. Ф. . — С. 30 — грыбковае захворванне, якое выклікаецца грыбам (сін. , ).

Апісанне і эпідэміялогія

Пашыраны на ячмені, у асобныя гады пашкоджвае 68-70 % раслін. Праяўляецца ў фазе ўсходаў, найбольшага развіцця дасягае ў перыяд цвіцення і налівання зерня. На лісці з’яўляюцца бурыя плямы з бледна-жоўтай аблямоўкай, падоўжнымі і папярочнымі палоскамі, якія ўтвараюць сеткаваты малюнак. Зліцця плям і расшчаплення лісця не адбываецца, што адрознівае сеткаваты гельмінтаспарыёз ад паласатага. На плямах цёмна-шэры налёт канідый грыба.

Меры барацьбы

Правільныя севазвароты (нельга сеяць збожжавыя па збожжавых), збор насення з найменш пашкоджаных участкаў, ачыстка і пратручванне насення, лушчэнне і глыбокае зяблевае ворыва пасля ўборкі ўраджаю, прасторавая ізаляцыя ад леташніх пасеваў і іншае.

Літаратура

Буга С. Ф. . — С. 30. Войтова Л. Р. Гельминтоспориозы хлебных злаков в условиях Белоруссии. — Сборник научных трудов Белорусской сельскохозяйственной академии, 1971, т. 76

Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні ячменю Катэгорыя:Ячмень