Абу-ль-Валід Мухамад ібн Ахмад ібн Рушд, латынізавана (з яўрэйскай) — Аверо́эс (араб. Ibn Rushd) (1126, Кордава — , Маракеш) — арабскі філосаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстацелізму.
У гісторыі філасофіі ён застаецца як перакладчык і праніклівы каментатар твораў Арыстоцеля. Яго рацы адыгралі важную ролю ў азнаямленні Заходняй Еўропы з ідэямі Арыстоцеля. Большая частка прац захавалася ў лацінскіх перакладах.
Іншыя творы: філасофскі трактат «Абвяржэнне абвяржэння» (Tahafut al-Tahafut), медыцынскі трактат Кітаб аль-каліят (латынізавана"Colliget").
Яго філасофскія погляды вызначаліся схільнасцю да рацыяналізму. Прапанаваны ім падзел на рэлігію рацыянальную (для абраных) і алегарычна-вобразную (для паспалітага люду) стаў крыніцаю тэорыі дваістай ісціны. Адмаўляў бяссмерце душы. Грамадскія ідэалы грунтаваліся на платонавай «Дзяржаве».
Літаратура Heinrich Ritter, Geschichte der Philosophie, Bd. 1—12, Hamburg, 1829—1853. Fausto Lasinio, Studii sopra Averroe, I—V, Firenze, 1872—1874. Kogan, Barry S. (1985). Averroes and the Metaphysics of Causation. SUNY Press. ISBN 0-88706-063-3. Leaman, Olivier (1998). Averroes and his philosophy. Routledge. ISBN 0-7007-0675-5. Baffioni, Carmela (2004). Averroes and the Aristotelian Heritage. Guida Editori. ISBN 88-7188-862-6.
Катэгорыя:Арабскія астраномы Катэгорыя:Філосафы сярэднявечнага Усходу Катэгорыя:Арабскія філосафы Катэгорыя:Філосафы XII стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Іспаніі Катэгорыя:Постаці арабскай медыцыны Катэгорыя:Астраномы сярэдневяковага Усходу Катэгорыя:Астраномы XII стагоддзя Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі»