Эльза Канстанцінаўна Кузняцова (, г. Зарайск, Маскоўская вобласць) — беларускі і казахскі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1955 годзе. Працавала ў праектных інстытутах Алма-Аты. З 1972 г. — галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць У Казахстане запраектавала дзіцячы садок-яслі (1963), школу (1969), мікрараён № 1 (1965) у Джанытае; у аўтарскім калектыве: праект рэканструкцыі паўночнай часткі Алма-Аты (1969), 144-кватэрны жылы дом з крамай па вул. Фурманава (1970), Дзяржаўны музей мастацтваў КазССР (1966—1977).
Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Савецкай у Лагойску (1972—1974), ПТВ ВА «Луч» у Мінску (1978), комплексы піянерлагераў на 2680 месцаў у Радашковічах (1982), на 2480 месцаў у раёне Ракава і ў Ждановічах (1978—1986), кінатэатр і Дом культуры ў Барысаве (1982, у сааўтарстве з А. Шпанікавым), лабараторны корпус Інстытута аховы раслін у Прылуках (1985).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Казахстана Катэгорыя:Архітэктары Алматы Катэгорыя:Архітэктары Лагойска Катэгорыя:Архітэктары Радашковічаў Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Барысава