Мікіта Лазоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскім РЦАР-БДУ, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў гуляць за дубль клуба, тады ж стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды мінчан. У красавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Другой лігі «Ашмяны-БДУФК», дзе быў другім брамнікам, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.

У сакавіку 2020 года пасля прагляду стаў іграком «Смалявічаў»Лазовский и Александрович перешли в «Смолевичи». Сезон 2020 пачынаў у дублі. 3 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:3). У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»10 футболистов покинули "Смолевичи".

У пачатку 2021 года засярэдзіўся на выступленні ў пляжным футболе, пазней вярнуўся ў дубль мінскага «Дынама». Пакінуў сталічны клуб па заканчэнні сезона 2022.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дынама 5 -2 2018 дубль Дынама 16 -6 2019 Д3 Ашмяны-БДУФК 8 -4 2020 Д1 Смалявічы 6 -21 2021 дубль Дынама 5 -5 2022 дубль Дынама 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ў пляжны футбол Беларусі