Абламейка — прозвішча.
Вядомыя носьбіты Андрэй Паўлавіч Абламейка (нар. 1970) — беларускі грэка-каталіцкі святар. Сяргей Паўлавіч Абламейка (нар. 1962) — беларускі журналіст, пісьменнік і гісторык. Сяргей Уладзіміравіч Абламейка (нар. 1956) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне інфармацыйных тэхналогій, акадэмік НАН Беларусі, рэктар БДУ (2008—2017).
Паходжанне прозвішча Прозвішча мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Ab-lamas. Ёсць літоўскія прозвішчы Ablamas, Ablamaitis.