Ларыса Аляксандраўна Кустова (, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. З 1971 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гасцініца «Турыст» (1971), школа пажарнай аховы (1980), аўтавакзал «Усходні» (1983), станцыя метрапалітэна «Маскоўская» (1984), Дом палітасветы, комплекс гасцініцы «Беларусь» (1986) у Мінску.

Сям'я У шлюбе з архітэктарам Юрыем Кустовым.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя