Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса» створана ў чэрвені 2019 года рэрганізацыяй установы «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета». Галоўны офіс знаходзіцца ў Мінску. Заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З дня стварэння да верасня 2021 года выдавецкі дом узначальнаваў Вадзім Аляксандравіч Кнышаў. З 23 верасня 2021 года дырэктарам з'яўляецца Кацярына Эдуардаўна Дубінская.
Мэты і задачы ўстановы Згодна са статутам, зацверджаным загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, асноўнай мэтай дзейнасці рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса» з’яўляецца рэалізацыя права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне адукацыі, культуры, фізічнага выхавання і спорту, аб дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы, функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, гісторыі адукацыі, сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай, міжнароднай і іншых сферах жыццядзейнасці краіны.
Выданні Установа ажыццяўляе вытворчасць і выпуск шэрагу сродкаў масавай інфармацыі: газеты «Настаўніцкая газета» (заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь); штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса «Народная асвета» (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»); штомесячнай газеты для замяшчальных бацькоў і спецыялістаў па сямейным устройстве «Домой!»http://dadomu.by/news/prodoljaetsya_podpiska_na_gazetu_domoy_-_pervoe_v_respublike_belarus_izdanie_kotoroe_tselikom_posvya2 (заснавальнікі — Нацыянальны цэнтр усынаўлення Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»); штомесячнага часопіса аб беларускім спорце «» (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»); сеткавага выдання ng-press.by (заснавальнік — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»). У студзені 2022 года па ініцыятыве кіраўніцтва выдавецкага дома быў спынены выхад штотыднёвай газеты для падлеткаў «»http://www.pvz.by/ (заснавальнікі — грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса») і штомесячнай газеты для падлеткаў «Раніца» (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»).
Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 2019 годзе Катэгорыя:2019 год у Мінску Катэгорыя:Адукацыя ў Беларусі