ISsoft (ІСсофт) — кампанія распрацоўшчык IT-рашэнняў для рынкаў ЗША і Заходняй Еўропы. Уваходзіць у дзясятку буйнейшых экспарцёраў праграмнага забеспячэння з ліку кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій.http://www.park.by/post-1858/ Цэнтры распрацоўкі ISsoft размешчаны ў Мінску і Брэсце. Колькасць супрацоўнікаў — 1200 чалавек.https://minsk.page/it-belarus/bolshie-kompanii-i-mezhdunarodnye-predstavitelstva/

Гісторыя Кампанія ISsoft заснавана ў Мінску ў 2004 годзе як дачынная кампанія карпарацыі (ЗША). Заснавальнікі: Ігар Эпштэйнhttps://probusiness.io/experience/6180-belorus-uekhal-v-ssha-prostym-programmistom-teper-u-nego-oborot-47-mln-i-shtat-v-1100-chelovek.html і Аляксандр Шнеерсонhttps://ej.by/rating/business2019/alexandr-shneerson.html .

У 2007 годзе кампанія ISsoft стала рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій.http://www.park.by/content/docs/Registr5.pdf

У 2010 годзе створаны Трэнінг-цэнтр ISsoft.https://dev.by/news/uchitsya-uchitsya-i-esche-raz-uchitsya-v-trening-tsentre-issoft

У 2017 годзе заснаваны цэнтр распрацоўкі ІСсофт у Брэсце.https://dev.by/news/reportazh-iz-brestskogo-filiala-issoft

У 2018 годзе кампанія пачала праводзіць штогадовую адкрытую тэхналагічную канферэнцыю ISsoft Insights.

Дзейнасць Распрацоўка праграмнага забеспячэння на заказ (ІТ-аўтсорсінг);http://www.park.by/it/enterprise-107/type-full/ Інтэграцыя карпаратыўных праграм; Распрацоўка вэб-сайтаў і мабільных праграм; Тэставанне праграмнага забеспячэння і кантроль якасці; Адміністраванне і настройка воблачнай інфраструктуры.

Тэхналогіі Java NET C++ Angular JavaScript Xamarin Salesforce Machine Learning Blockchain

Крыніцы

Спасылкі ISsoft вэб-сайт ISsoft Insights вэб-сайт

Катэгорыя:ІТ-кампаніі Беларусі