Усевалад Антонавіч Лагуноўскі (, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. З 1964 г. — выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1986 года — Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць Асноўныя працы: помнікі Аляксандру Матросаву ў в. (1978), партызанскіх баз каля возера Нарач (1979), спаленай вёскі Любяльполь (1983), воінам і партызанам у саўгасе «Дуброўка» (1982).

Аўтар вынаходстваў у вобласці архітэктурнага праектавання (АС № 207009), прыбора для малявання перспектыў (1975). Працаваў над пытаннямі педагогікі і мадэлявання архітэктуры.

Узнагароды Узнагароджаны сярэбраным (1983) і двума бронзавымі (1975, 1977) медалямі ВДНГ СССР.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя