Рацюнкі — археалагічны помнік — гарадзішча каля вёскі Рацюнкі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Апісанне Узвышаецца над наваколлем на 10 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 45 м, земляных умацаванняў не мае. Вядома з 1895 года. Даследавала ў 1976, 1978, 1979, 1981 гадах Л. У. Дучыц. Ускрыта 236 м² плошчы.

Культурны пласт 0,6 м, у ім знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, жалезныя нажы, рыбалоўныя кручкі, цыліндрычны замок з каленчатым ключом, броназавая спіральная трубачка, пласціністы бранзалет, шкляны гладкі блакітны бранзалет, гліняныя і шыферныя прасліцы, касцяныя праколкі і каменныя сякеры, касцяныя наканечнікі стрэл і дзідаў. Сярод знаходак вылучаецца фрагмент вырабу з косці з выявамі чалавека з аднаго боку і конніка з другога.

Гарадзішча датуецца VII ст. да н.э. — XIII ст. н.э. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур і перыяду Кіеўскай Русі.

Матэрыялы даследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

Літаратура

— С. 155 Егорейченко, А. Городище Ратюнки / А. Егорейченко // Браслаўскія чытанні : матэрыялы VI-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853—1926) 7-8 мая 2003 года / К. Шыдлоўскі і інш.]. — Браслаў, 2003. С. 33—35. Дучиц Л. В., Митрофанов А. Г. 1994. Городище Ратюнки // ГАЗ. № 5. С. 163—182.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Рацюнкі Катэгорыя:Днепра-дзвінская культура