Марко́ўнік лясны, ствольны цвет, вадзяны кроп (Anthriscus sylvestris) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая, злёгку апушаная расліна вышынёй 50—120 см з тоўстым коранем верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, моцна разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, тройчы перыстае. Долі лістоў ланцэтападобнай формы, завостраныя, пілаватыя па краі. Ніжняе лісце з доўгімі чаранкамі, сцябловае — сядзячае, з похвамі. Кветкі дробныя, белага колеру з жаўтаватым або зеленаватым адценнем, у парасоніках з 8—15 прамянямі, сабранымі ў шчыткападобныя суквецці. Плод — віслаплоднік даўжынёй 6—8 мм.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Афрыкі, умераных і трапічных (Індыя, Непал) абласцей АзііTaxon: Anthriscus sylvestris (L.) Hoffm. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах, у тым ліку ў Паўночнай Амерыцы і Чылі.
Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл). Расце на лугах, у светлых лясах, прыбярэжных хмызняках і па берагах вадаёмаў, каля жылля і дарог, на пашах, аблогах, пустках. Цвіце ў маі—ліпені.
Лекавая расліна.
Літаратура — С. 301.
Спасылкі
Anthriscus sylvestris (L.) Hoffm. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1814 годзе